Спадчына: Верабей Алена Якаўлеўна
Чацвер, 10 Красавік 2025 10:11
5 чэрвеня 2022 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алены Якаўлеўны Верабей (1967), заслужанай артысткі Расійскай Федэрацыі (2012)
Алена Якаўлеўна Верабей (Лібянбаўм) нарадзілася 5 чэрвеня 1967 г. у г. Брэсце ў рабочай сям’і. З дзяцінcтва праяўляла свае артыстычныя здольнасці, з сямі гадоў вучылася ў дзіцячай музычнай школе. Закончыла восем класаў сярэдняй школы № 20 г. Брэста, Брэсцкае музычнае вучылішча, Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1993) па спецыяльнасці «Артыст тэатра, эстрады і кіно».